Аб прызначэнні новага дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна

23 снежня 2024 г. дырэктарам дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» прызначаны Аляксандр Браніслававіч Вянсковіч. А.Б. Вянсковіч больш за 26 гадоў адслужыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, з’яўляўся начальнікам накіравання прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці, а таксама быў ўзнагароджаны дзвюма дзяржаўнымі ўзнагародамі за бездакорную службу II і III ступеняў. Прадставіў новага кіраўніка намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Я.Цвяткоў. Калектыў архіва шчыра віншуе новага кіраўніка з прызначэннем і жадае поспехаў на новай пасадзе, прадуктыўнай і цікавай працы.

На фота: Новы дырэктар архіва А.Б.Вянсковіч перад працоўным калектывам.