БДАМЛМ наведаў адкрыццё выставы «Расія – Беларусь. Скрыжаванне лёсаў» у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
23 снежня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання В.Ф.Шаталава наведалі ўрачыстае адкрыццё сумеснага выставачнага праекта «Расія – Беларусь. Скрыжаванне лёсаў» у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (партнёр архіва-музея). Адкрыццё мерапрыемства распачалося з выступлення міністра культуры Рэспублікі Беларусь Р.І.Чарнецкага, прадстаўніка «Россупрацоўніцтва» і іншых ганаровых гасцей.
Выстава падрыхтавана Дзяржаўным Рускім музеем і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. У экспазіцыі прадстаўлена звыш 300 твораў мастакоў і скульптараў з Беларусі, якія атрымалі прафесійную адукацыю ў навучальных установах Расіі: Льва Бакста, Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Сяргея Заранкі, Станіслава Жукоўскага, Анатоля Каплана, Марка Шагала, Аляксандры Экстэр і інш.
Дзякуем Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь за запрашэнне на такое знакавае мерапрыемства!
1. Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Р.І.Чарнецкі ў час выступлення |
2. А.А.Макаранка на мерапрыемстве |