Наведванне супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» Гродзенскай абласной філармоніі ў рамках акцыі «Прафсаюзы – дзецям»
20 снежня 2024 года ў рамках акцыі «Прафсаюзы – дзецям», арганізаванай Гродзенскай абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» наведалі з дзецьмі Гродзенскую абласную філармонію, дзе напярэдадні навагодніх святаў адбылася прэм’ера кавер-мюзікла «Брэменскія музыканты». Для дзяцей і дарослых прадстаўленне стала сапраўдным навагоднім цудам, напоўненым чараўніцтвам і займальнымі прыгодамі, якое суправаджаецца лазерным шоу, эфектнымі дэкарацыямі і маляўнічымі касцюмамі.
На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці з дзецьмі падчас наведвання Гродзенскай абласной філармоніі