Удзел працаўнікоў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у IX чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях сярод устаноў і арганізацый Дзяржыншчыны

19 снежня 2024 г. у Дзяржынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся фінальны этап IX чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод устаноў і арганізацый г.Дзяржынска і Дзяржынскага раёна. Каманда Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) «Архіўныя кадры» па выніках чэмпіянату заняла II месца ў агульнакамандным заліку, а таксама II месца па выніках інтэлектуальных гульняў «Свая гульня» і «Што? Дзе? Калі?».

Каманда БДАКФФД паспяхова ўдзельнічае ў раённым чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях кожны год, пачынаючы з 2020 г. Па выніках гульняў двойчы каманда заваёўвала I месца – у 2021 і 2022 гг.

 

1. Удзельнікі каманды «Архіўныя кадры» (злева направа) Марыя Дзмітрыеўна Раманава, Алена Іванаўна Траццяк, Ала Канстанцінаўна Кот. Другая справа – кіраўнік клуба па інтэлектуальных гульнях Ганна Хадасевіч, 19 снежня 2024 г., г.Дзяржынск
2. Узнагароды каманды «Архіўныя кадры» па выніках IX чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод устаноў і арганізацый г.Дзяржынска і Дзяржынскага раёна, 19 снежня 2024 г., г.Дзяржынск
3. Фінальны этап IX чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод устаноў і арганізацый г.Дзяржынска і Дзяржынскага раёна, 19 снежня 2024 г., г.Дзяржынск
4. Узнагароджанне каманды «Архіўныя кадры» падчас IX чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод устаноў і арганізацый г.Дзяржынска і Дзяржынскага раёна, 19 снежня 2024 г., г.Дзяржынск