У Бабруйску адзначылі 80-гадовы юбілей установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску»
– Сёння архіву 80 гадоў. І наш працоўны стаж гаворыць аб многім. Калі зазірнуць у «святая святых» архіва ў яго сховішча, то можна ўбачыць сапраўдную скарбніцу дакументаў, якія захоўваюць гісторыю нашага горада. Шырокае выкарыстанне архіўных матэрыялаў – адна з найважнейшых задач у архіўнай галіне ў мэтах недапушчэння скажэння гістарычнай памяці. Захоўваючы мінулае, мы ствараем будучыню, – падкрэсліла Алена Дзмітрыеўна, дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску».
Урачыстае мерапрыемства прайшло ва УК «Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя У.І. Дуніна-Марцінкевіча». Павіншаваць супрацоўнікаў з юбілеем установы і пажадаць поспехаў у працы прыйшлі ганаровыя госці – старшыня Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірына Рынейская, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Сталяроў, кіраўнік спраў Бабруйскага гарвыканкама Вадзім Кулікоў. Таксама дырэктара архіўных устаноў Магілёўскай вобласці Святлана Шараева, Алена Набокава, Таццяна Рыськова, удзельнікі Ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» з кіраўніком Таццянай Косінавай, начальнік аддзела ЗАГС Бабруйскага гарвыканкама Наталля Паніна, начальнік аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска Валянціна Сіняўская.
За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, добрасумленную працу, высокі прафесійны ўзровень і ў сувязі з юбілеем лепшыя супрацоўнікі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падзякамі Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Адміністрацыі Ленінскага раёна ў г.Бабруйску.
Старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валянцін Глекаў за добрасумленную працу і плённую грамадскую дзейнасць уручыў Ганаровую грамату дырэктару архіва Алене Заяц.
![]() |
1. Віншаванне старшыні Бабруйскага гарадскога Савета дэпутатаў Ірыны Рынейскай |
![]() |
2. Віншаванне кіраўніка справамі Бабруйскага гарвыканкама Вадзіма Кулікова |
![]() |
![]() |
3,4. Віншаванне начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама Андрэя Сталярова |
![]() |
![]() |
5,6 Віншаванне старшыні Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Валянціна Глекава |
![]() |
7. Віншаванне дырэктараў архіўных устаноў Магілёўскай вобласці Святланы Шараевай, Алены Набокавай, Таццяны Рыськовай |
![]() |
8. Віншаванне кіраўніка Ваенна-патрыятычнага клуба «Патрыёт» Таццяны Косінавай |
![]() |
9. Віншаванне начальнік аддзела ЗАГС Бабруйскага гарвыканкама Наталлі Панінай |
![]() |
10. Віншаванне начальніка аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска Валянціны Сіняўскай |
![]() |
![]() |
11, 12 Уручэнне грамат ад Кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна г.Бабруйска |
![]() |
13. Агульная фатаграфія |