БДАМЛМ наведаў адкрыццё выставы Аляксандра Трускоўскага ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

«[Не]асабістае пытанне» – пад такой назвай 20 снежня 2024 года ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) адкрылася першая персанальная выстава Аляксандра Трускоўскага – мастака, удзельніка шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, кіраўніка вітражнай майстэрні Свята-Елісавеценскага манастыра г.Мінска. Па запрашэнні арганізатараў – партнёраў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва – мерапрыемства наведала загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання Вольга Шаталава.

Выстава займае некалькі залаў, дзе шкляныя працы Аляксандра Трускоўскага спалучаюцца з відэа і гукавым суправаджэннем, са стацыянарных арт-аб’ектаў трансфармуюцца ў элементы інсталяцыі. Наведвальнік патрапляе ў свет мастацкай фантазіі і ўнікальнага светаадчування. Як адзначыла мастацтвазнаўца Алеся Іназемцава, раней на Беларусі праца са шкла была чыстым прыкладам дэкаратыўна-прыкладного мастацтва, а ў творчасці Аляксандра Трускоўскага яна ператварыліся ў сапраўднае высокае мастацтва.

Дзякуем нашага партнёра за прадастаўленую магчымасць азнаёміцца з творчасцю такога неардынарнага мастака! Для іншых паведамляем, што выстава працягнецца да 16 лютага 2025 года.

 

1. Адкрыццё выставы «[Не]асабістае пытанне» (аўтар Аляксандр Трускоўскі, куратарка Дзіна Даніловіч, нам. дырэктара Алеся Іназемцава)
2. Вольга Шаталава і Дзіна Даніловіч у адной з выставачных залаў
3. Аляксандр Трускоўскі. Трыпціх «Прыцяжэнне» (шкло, 2024)
4. Аляксандр Трускоўскі. «Існасць» (шкло, 2023)