Аб правядзенні пасяджэння калегіі ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
20 снежня 2024 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент).
На пасяджэнні калегіі былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Аб праблемных пытаннях у арганізацыі справаводства ў арганізацыях-крыніцах камплектавання дзяржаўных архіваў.
2. Аб выкананні заканадаўства па барацьбе з карупцыяй у дзяржаўных архіўных установах у 2024 годзе.
3. Справаздача дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» Глушакова М.М. аб удасканаленні работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў 2024 годзе.
У пасяджэнні калегіі прыняў удзел Намеснік Міністра юстыцыі Кот Алег Мікалаевіч.
Па першым пытанні з дакладам выступіла начальнік аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента А.У.Заянчкоўская
У дакладзе адзначана, што за 11 месяцаў 2024 года праведзена 169 семінараў, у тым ліку адзін рэспубліканскі, 76 нарад, аказана больш за 3 500 кансультацый, у тым ліку па растлумачэнню па нормах Інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях, новая рэдакцыя якой зацверджана пастановай Мінюста 10 студзеня 2024 г. №2 і ўведзена ў дзеянне з 1 ліпеня 2024 г.
Разам з тым, зазначаецца, што адсутнасць штатных работнікаў справаводчых службаў, адсутнасць або частая змена асоб, адказных за справаводства, недастатковы ўзровень падрыхтоўкі адказных асоб з’яўляюцца прычынамі няякаснай работы з дакументамі, іх афармлення і захаванасці.
Праца з арганізацыямі-крыніцамі камплектавання дзяржархіваў будзе працягнута і ў 2025 годзе.
Па другім пытанні з дакладам выступіла начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента Ю.В.Байданава.
Выступаючы судакладчыкам дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» А.М.Кароль інфармаваў калегію аб мерапрыемствах, якія праводзяцца ў архіве ў мэтах выканання заканадаўства па дужанні з карупцыяй і процідзеянні карупцыйных праяў.
Па выніках разгляду другога пытання прынята рашэнне прадоўжыць правядзенне на пастаяннай аснове ў працоўных калектывах ідэалагічных і асветніцкіх мерапрыемстваў па стварэнню атмасферы нецярпімасці да карупцыйных праяў, папулярызацыі антыкарупцыйных каштоўнасцей.
Па трэцім пытанні заслухана справаздача дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» М.М.Глушакова.
Адзначана, што ва ўмовах сучаснасці патрабавальнасць карыстальнікаў архіўных дакументаў узрастае. У сувязі з гэтым архіўным установам неабходна ажыццяўляць аналіз праводзімай работы на перспектыву, у тым ліку аб прыярытэтнасці стварэння лічбавых копій дакументаў для задавальнення запытаў грамадзян.
Пасля заканчэння пасяджэння калегіі Намеснік Міністра юстыцыі А.Н.Кот і дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў павіншавалі ўдзельнікаў калегіі з надыходзячымі Калядамі і Новым годам і пажадалі далейшай плённай працы.
1. Паседжанне Калегіі Дэпартамента |
2. Выступленне А.В.Заянчкоўскай |
3. Паседжанне Калегіі Дэпартамента |
4. Выступленне Ю.В.Байданавай |
5. Выступленне М.М.Глушакова |