Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» прыняло ўдзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Мерапрыемствы ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» праходзяць па ўсёй Беларусі. Не засталося ў баку і ўстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе». Супрацоўнікі архіва арганізавалі збор грашовых сродкаў і сабралі навагоднія падарункі для выхаванцаў ДУА «Лідскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр». 19 снежня работнікі архіва наведалі цэнтр, павіншавалі дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, з надыходзячымі святамі і ўручылі ім падарункі.

На фота: Супрацоўнікі архіва падчас наведвання цэнтра і віншавання дзяцей.