Семінар на тэму «Асновы справаводства, новая рэдакцыя інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах»

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» 19 снежня 2024 года для старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый Полацкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржустаноў адбыўся семінар на тэму «Асновы справаводства, новая рэдакцыя інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах».

Загадчык аддзела фарміравання НАФ Мазепіна Ірына Аляксееўна агучыла асноўныя патрабаванні да справаводства з улікам апошніх змяненняў у заканадаўстве ў галіне справаводства і архіўнай справы.

У заключэнні мерапрыемства для ўдзельнікаў праведзена экскурсія па ўстанове.

На фота: Семінар «Асновы справаводства, новая рэдакцыя інструкцыі па справаводству ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях».