Мерапрыемства па ахове працы ў ЗДА ў г.Рэчыцы
20 снежня 2024 года ў Занальным дзяржаўным архіве ў г.Рэчыцы» прайшоў штоквартальны Дзень аховы працы па тэме «Прафілактыка траўміравання на рабочых месцах і ў быту».
Са справаздачай аб выкананні плана мерапрыемстваў па ахове працы ў архіве в 2024 г.перад калектывам выступіла загадчык аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства, адказная асоба за арганізацыю работы па ахове працы ў установе І.В.Комар. Быў разгледжаны і зацверджаны план мерапрыемстваў па ахове працы на 2025 г.
Вядучы архівіст аддзела работы з архівамі арганізацый, камплектавання і справаводства Г.С.Жандарава праінфармавала калег аб правілах паводзін у час урагана, смерча і буры, а інжынер-праграміст М.У.Працэнка – аб кіберзлачынствах і спосабах засцерагчы сябе ад іх.
На фота: У час правядзення штоквартальнага Дня аховы працы ў калектыве ЗДА ў г.Рэчыцы