«Я ўжо хачу ў вас працаваць!» Занальны дзяржаўны архіў г. Маладзечна наведалі школьнікі, якія знаходзяцца на аздараўленні ў Нацыянальным дзіцячым цэнтры «Зубраня»
У Занальным дзяржаўным архіве горада Маладзечна 18 и 19 снедня адбылося захапляльнае мерапрыемства, у рамках якога былі прынята сотня дзяцей, якія знаходзяцца на аздараўленні ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня». Экскурсія па архіве стала сапраўдным святам для юных гасцей, якія з вялікай цікавасцю даведаліся аб рабоце архівістаў і асаблівасцях захоўвання дакументаў.
У ходзе экскурсіі дзецям былі прадэманстраваны прафарыентацыйныя ролікі, якія дазваляюць лепш зразумець важнасць архіўнай справы. Госці таксама змаглі наведаць сховішчы і чытальную залу, пазнаёміцца з найбольш цікавымі дакументамі ў музеі архіва. Адмысловая ўвага была нададзена практычным навыкам: дзеці прынялі ўдзел у майстар-класе па рамонце, прашыўцы і нумарацыі спраў. Гэты занятак выклікаў жывую цікавасць у рабят, і многія з іх з задавальненнем спрабавалі сябе ў ролі архівістаў.
Найбольш красамоўным водгукам аб мерапрыемстве стала выказванне аднаго з удзельнікаў: «Я ўжо хачу ў вас працаваць!». Гэты энтузіязм і жаданне даведацца больш аб прафесіі архівіста сталі сапраўдным пацвярджэннем паспяховасці праведзенай сустрэчы.
У завяршэнне – супрацоўнікі архіва былі прыемна здзіўлены фірмовымі апладысментамі ад «зубратаў», якія выказалі сваю падзяку за захапляльны і пазнавальны дзень. Спадзяемся, што гэтая падзея натхніць дзяцей на далейшае вывучэнне гісторыі і прафесій, звязаных з архіўнай справай.
![]() |
1. Удзельнікі мерапрыемства |
![]() |
2. Майстар-клас па падшыўцы справы |
![]() |
3. У архівасховішчы |
![]() |
4. У музеі архіва |
![]() |
5. Удзельнікі мерапрыемства |
![]() |
6. Майстар-клас па рамонце спраў |
![]() |
7. У архівасховішчы |