Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна Адзінага дня інфармавання з выкарыстаннем даведачна-інфармацыйнага матэрыялу «Беларусь – краіна міру і згоды»

19 снежня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены Адзіны дзень інфармавання з выкарыстаннем даведачна-інфармацыйнага матэрыялу «Беларусь – краіна міру і згоды».

Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў А.Г.Карпусенка падкрэсліла, што мір і згода ў краіне – вынік агульных намаганняў грамадства, дзяржавы, кожнага грамадзяніна. Падтрыманне міжнацыянальнага і міжканфесіянальнага міру з’яўляецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Увазе архівістаў былі прадэманстраваны слайды па тэме.

На фота: Выступленне загадчыка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў А.Г.Карпусенкі перад супрацоўнікамі архіва.