У Дзяржархіве ў г. Глыбокае праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Беларусь якая развіваецца. Беларусь адзіная»

19 снежня 2024 года ў Дзяржархіве ў г. Глыбокае праведзена інфармацыйная гадзіна на тэму «Беларусь якая развіваецца. Беларусь адзіная».

Перад калектывам установы выступілі дырэктар архіва Васіль Марозаў і загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяна Аўласава. Яны азнаёмілі супрацоўнікаў з інфармацыйным матэрыялам, падрыхтаваным Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва.

На фота: Дырэктар архіва Васіль Марозаў і загадчык аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Таццяна Аўласава знаёмяць супрацоўнікаў архіва з інфармацыйным матэрыялам.