Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна «Тыдня нулявога траўматызму»

19 снежня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ў рамках «Тыдня нулявога траўматызму» праведзены сход працоўнага калектыву з мэтай інфармавання па выкананні патрабаванняў заканадаўства ў частцы аховы працы на працоўным месцы і пры перамяшчэнні па тэрыторыі ў зімовы перыяд. Перад калектывам выступіла юрысконсульт, адказны за арганізацыю аховы працы І.Л.Шалкевіч з паведамленнем на тэму «Як пазбегнуць траўм пры перамяшчэнні па тэрыторыі ў зімовы перыяд». Таксама прадэманстраваны відэаролік па тэме.

На фота: Выступленне з паведамленнем юрысконсульта І.Л.Шалкевіч перад супрацоўнікамі архіва.