Круглы стол «Архіў і кінадакумент: камплектаванне, вывучэнне, рэпрэзентацыя (да 100-годдзя беларускага кіно)» у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў

13 снежня 2024 года ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (далей – БДАКФФД) адбыўся круглы стол «Архіў і кінадакумент: камплектаванне, вывучэнне, рэпрэзентацыя (да 100-годдзя беларускага кіно)», прысвечаны актуальным пытанням камплектавання фондаў архіва, даведачнага апарата да кінадакументаў, развіццю сучасных форм грамадскай рэпрэзентацыі экраннай спадчыны.

З уступным словам выступілі дырэктар БДАКФФД Андрэй Мікалаевіч Ганчар, намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук Сяргей Пятровіч Віцязь, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Валерый Іванавіч Фамін (Расійская Федэрацыя, г. Масква).

На круглым стале былі абмеркаваны пытанні, звязаныя з фармаваннем Нацыянальнага архіўнага фонду, праблемамі ўдасканалення навукова-даведачнага апарата, а таксама выкарыстаннем і папулярызацыяй архіўных дакументаў.

 

1. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар Валерый Іванавіч Фамін і намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук Сяргей Пятровіч Віцязь у час азнаямлення з кнігай уліку і апісання кінадакументаў, якая вядзецца ў электронным выглядзе БДАКФФД, 13 снежня 2024 г., г. Дзяржынск.
2. Правядзенне круглага стала «Архіў і кінадакумент: камплектаванне, вывучэнне, рэпрэзентацыя (да 100-годдзя беларускага кіно)» у Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў, 13 снежня 2024 г., г. Дзяржынск.
3. Пажаданні архіву доктара мастацтвазнаўства Валерыя Іванавіча Фаміна ў кнізе ганаровых гасцей, 13 снежня, г. Дзяржынск