Удзел БДАМЛМ у здымках тэлевізійнага сюжэту для канала Беларусь 3
16 снежня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбыліся здымкі тэлеканалам Беларусь 3 сюжэта аб выставе «Беларусьфільм» пра дзяцей і для дзяцей», прымеркаванай да 100-гадовага юбілею «Беларусьфільма». Яна прысвечана дзіцячаму кіно, не толькі самім фільмам, але і творчаму працэсу, што суправаджаў іх здымкі.
Вядучы архівіст Н.А.Мізон у сваім інтэрв’ю распавяла пра захаванне ўнікальных дакументаў «Беларусьфільма» у фондах БДАМЛМ, фарміраванне выставы і яе асаблівасці. Сярод матэрыялаў, прадстаўленых на выставе, — літаратурныя і рэжысёрскія сцэнары, арыгінальныя каталогі, творчыя характарыстыкі і нават дакументы фільмаў, якія рыхтаваліся, але з-за розных абставінаў так і не выйшлі на шырокі экран.
Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Н.Г.Пусцільнік-Марчук азнаёміла з асаблівасцямі стварэння фільмаў на кінастудыі, звярнула ўвагу на дакументы рэжысёра Л.А.Нячаева, прадстаўленыя на выставе.
Выстава «Беларусьфільм» для дзяцей і пра дзяцей» будзе даступная для прагляду ў чытальнай зале БДАМЛМ з 17 снежня 2024 года.
![]() |
1. Вядучы архівіст Н.А.Мізон падчас здымкі сюжэта для канала Беларусь 3 |
![]() |
2. Загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Н.Г.Пусцільнік-Марчук |
![]() |
3. Работнікі БДАМЛМ падчас здымкі сюжэта аб выставе «Беларусьфільм» пра дзяцей і для дзяцей» |