У ЗГА ў г.Рэчыцы прайшла інфармацыйная гадзіна

12 снежня 2024 года ў занальным дзяржаўным архіве адбылася інфармацыйная гадзіна. Увазе работнікаў установы быў прадэманстраваны матэрыял «Беларусь развіваецца. Беларусь адзіная», падрыхтаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Тэмай мерапрыемства сталі дасягненні Рэспублікі Беларусь у такіх сферах, як медыцына, космас, спорт, адукацыя, захаванне гістарычнай спадчыны і інш.

 

1. Дырэктар архіва Наталля Мікалаеўна Пішчык з уступным словам перад пачаткам прагляду слайдаў.
2-4. Работнікі ўстановы знаёмяцца з інфармацыйным матэрыялам.