Аб наведванні Брацкай магілы і ўскладанні кветак супрацоўнікам установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнік установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведала помнік савецкім воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1943 г.

У брацкай магіле 771 воін Чырвонай арміі. Пайменна названа 506 чалавек, астатнія да гэтага часу застаюцца невядомымі. Сярод паіменна вядомых у брацкай магіле байцы 13 арміі, якія загінулі пры абароне раёна ў жніўне 1941 года, байцы 50 арміі, а таксама памерлыя ў 4 шпіталях, якія базіраваліся на тэрыторыі горада з верасня 1943 па чэрвень 1944 г.

Размешчана брацкая магіла на гарадскіх могілках у г.Клімавічы. Прадстаўлена ў выглядзе мармуровай сцяны з пяці мармуровых пліт, на якіх выбіты імёны загінуўшых.

На фота: Т.У.Шэўчык каля Брацкай магілы ў г.Клімавічы