Першае паступленне дакументаў фатографа, фотакарэспандэнта, заслужанага журналіста Юрыя Сяргеевіча Іванова ў БДАМЛМ

5 снежня 2024 года загадчык аддзела архіваў арганізацый і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) Марыя Іосіфаўна Пышынская і загадчык аддзела навуковага апісання дакументаў асабістага паходжання Вольга Фёдараўна Шаталава наведалі майстэрню фатографа, фотакарэспандэнта, заслужанага журналіста Беларусі, адзінага ў Беларусі ўладальніка дыплома «World Press Photo» (1988), пераможцы конкурсу «Золотая литера» (2008) Юрыя Сяргеевіча Іванова. У выніку сустрэчы адбылося першае паступленне дакументаў Юрыя Сяргеевіча (яго асабістыя і творчыя фота) у БДАМЛМ, устаноўлена дамоўленнасць наконт далейшага папаўнення яго фонду.

 

1. М.І.Пышынская і Ю.С.Іваноў падчас сустрэчы
2. Дыплом «World Press Photo» (1988) на імя Ю.С. Іванова