Выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» у мастацкім музеі Віцебска

29 і 30 лістапада 2024 года ў Віцебску прайшла маштабная грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства». У рамках акцыі адкрылася інтэрактыўная выстава «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах» у мастацкім музеі Віцебска.

Гэта выстава – сумесны праект Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сёння», Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

На выставе прадстаўлены архіўныя дакументы: фатаграфіі часоў Вялікай Айчыннай вайны, апісанне баёў і бітваў, узнагародныя лісты і баявыя характарыстыкі як вядомых камбрыгаў, Герояў Савецкага Саюза, так і радавых байцоў партызанскіх атрадаў, у тым ліку ўраджэнцаў Віцебшчыны. На інтэрактыўным стэндзе праекта «Партызаны Беларусі» можна знайсці звесткі аб сваім гераічным продку, які ў гады вайны змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе, а таксама спампаваць яго ўзнагародныя лісты.

Вядучы архівіст НАРБ, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі В.П.Гарматны правёў экскурсіі для прадстаўнікоў працоўных калектываў, школьнікаў і наведвальнікаў мерапрыемства.

 

1. Архіўныя дакументы на выставе ў Віцебску
2. Вядучы архівіст В.П.Гарматны знаёміць з выставай наведвальнікаў
3. Вядучы архівіст В.П.Гарматны расказвае пра архіўныя дакументы
4. На інтэрактыўным стэндзе праекта «Партызаны Беларусі» можна знайсці звесткі аб сваім гераічным продку