Кіналекторый у ўпраўленні капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага раёна

13 лістапада 2024 года да 80-годдзя вызвалення Беларусі і 81-й гадавіны вызвалення Рэчыцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (18 лістапада) архівісты Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Рэчыцы правялі кіналекторый у дзяржаўным прадпрыемстве «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага раёна».

Работнікі УКБ былі праінфармаваны аб вызваленчых баях Чырвонай Арміі на Гомельшчыне восенню 1943 г., ўключаючы баі за Рэчыцу. Далей адбыўся паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі».

Супрацоўнік ЗДА ў г. Рэчыцы С.А.Жарносенка адкрывае кіналекторый
Калектыў дзяржаўнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Рэчыцкага раёна» падчас прагляду дакументальнага фільма «Вызваленне»