Народнае «Трэба!»: супрацоўнікі Занальнага дзяржархіва ў г. Маладзечне падчас чэмпіянату па калцы дроў сярод СМІ пакінулі свае подпісы за кандыдата ў Прэзідэнты
7 лістапада на беразе вадасховішча Вяча пад Мінскам прайшоў ІІІ Чэмпіянат па калцы дроў сярод журналістаў. Для спаборніцтваў арганізатары нарыхтавалі каля 30 кубаметраў дзелавой драўніны, а майстар-клас па калцы дроў паказаў сам Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Удзел у чэмпіянаце прынялі і маладзечанскія медыя. Сярод балельшчыкаў – дэлегацыі з усіх раёнаў Міншчыны. Не засталіся ў баку і архівісты занальнага дзяржархіва.
У рамках мерапрыемства ініцыятыўная група разгарнула пікет па зборы подпісаў для вылучэння Аляксандра Лукашэнкі ў якасці кандыдата на маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Беларусі. Архівісты з Маладзечна ахвотна пакінулі подпісы.
Чэмпіянат і яго актыўнасці выдаліся насычанымі і відовішчнымі, кожная каманда з’ехала з прызамі, а балельшчыкі з добрым настроем. А ўсе дровы, насечаныя і сабраныя па выніках спаборніцтваў, перадалі тым, хто мае патрэбу для зімовага абагравання.
Маладзечанская дэлегацыя заўзятараў каля пікету па зборы подпісаў за кандыдата ў Прэзідэнты А.Г.Лукашэнка |
Дырэктар архіва І.З.Пудакевіч на Чэмпіянаце па калцы дроў сярод СМІ (справа) |
Дырэктар архіва І.З.Пудакевіч на Чэмпіянаце па калцы дроў сярод СМІ (трэцяя злева) |