Аб рабочым візіце дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве А.Л. Воінава ў Занальны дзяржаўны архіў у г.Пінску
13 лістапада 2024 г.адбыўся рабочы візіт дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава ў г.Пінск.
У рабочай сустрэчы ўдзельнічалі начальнік аддзела архіўных устаноў, натарыята і загсаў Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Н.М.Кралько, намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь Дэпартамента А.У.Качаткова.
А.Л.Воінаў наведаў усе памяшканні занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Пінску, якія размешчаны ў трох будынках. У цяперашні час у іх завяршаюцца работы па капітальным і бягучым рамонтам. Дырэктар дэпартамента сустрэўся з прадстаўнікамі падраднай арганізацыі – ГП «ПМК – 5» УКБ г.Пінска і заказчыка па будаўніцтве – УКБ горада Пінска. У ходзе абмеркавання вынікаў выкананых работ А.Л.Воінаў указаў на неабходнасць строгага кантролю за якасцю і тэрмінамі здачы аб’екта (мадэрнізацыі фасада будынка архіва), якая была перанесена на канец лістапада.
Дырэктар дэпартамента заслухаў даклад дырэктара занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Пінску В.С.Ганчар, наведаў архівасховішчы і працоўныя памяшканні, азнаёміўся з умовамі працы архівістаў. Дырэктар дэпартамента даў станоўчую ацэнку працы пінскіх архівістаў.
У ходзе камандзіроўкі быў таксама наведаны ДУ «Пінскі гарадскі архіў». Кіраўнік архіва А.О. Валадковіч азнаёміла дырэктара Дэпартамента з умовамі захоўвання дакументаў і працай архівістаў тэрытарыяльнага архіва.
Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі падраднай арганізацыі-ГП «ПМК-5» УКБ г. Пінска і заказчыка па будаўніцтве-УКБ горада Пінска |
Дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў знаёміцца з ходам рамонтных работ будынка занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Пінску |
Падчас абмеркавання работы занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Пінску |
У архівасховішчы занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Пінску |
Дырэктар занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Пінску В.С.Ганчар дэманструе працу новага сканэра |
У чытальнай зале занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Пінску |
Падчас наведвання дзяржаўнай установы «Пінскі гарадскі архіў» |
Дырэктар дзяржаўнай установы «Пінскі гарадскі архіў» А.А.Валадковіч знаёміць дырэктара Дэпартамента А.Л.Воінава з умовамі захоўвання дакументаў |