Прэзентацыя інфармацыйнай сістэмы аўтаматызацыі дзейнасці дзяржаўных архіваў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі з прымяненнем тэхналогій штучнага інтэлекту ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
У рамках вывучэння міжнароднай практыкі аўтаматызацыі дзейнасці архіваў, у тым ліку з прымяненнем тэхналогій штучнага інтэлекту, на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь 12 лістапада 2024 года прайшла прэзентацыя інфармацыйнай сістэмы «Находка-СФЕРА», прызначанай для аўтаматызацыі дзейнасці дзяржаўных архіваў суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, муніцыпальных архіваў, а таксама іншых арганізацый, распрацаванай ТАА «Знаходка–АІС» (г.Кіраў, Расійская Федэрацыя).
На прэзентацыі прысутнічалі прадстаўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў.
Кіраўнік дэпартамента інавацыйных тэхналогій ТАА «Знаходка-АІС» Ю.А.Скопін прадэманстраваў функцыянальныя магчымасці сістэмы ў розных напрамках дзейнасці архіва: аўтаматычны пошук па сканіраваных копіях рукапісных або друкаваных дакументаў пры выкананні запытаў, перавод рукапісных і друкаваных вопісаў у электронны выгляд, правядзенне экспертызы каштоўнасці архіўных дакументаў, складанне вопісаў і навукова-даведачнага апарата да іх, праверка наменклатур спраў і інш.
Падчас прэзентацыі прысутныя мелі магчымасць задаць удакладняючыя пытанні і атрымалі на іх вычарпальныя адказы.
Удзельнікі прэзентацыі – прадстаўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў |
Падчас прэзентацыі. На экране – кіраўнік дэпартамента інавацыйных тэхналогій ТАА «Знаходка-АІС» Ю.А.Скопін |