Павышэнне прафесійнага ўзроўню супрацоўнікаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»
29 кастрычніка 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» аддзела НТА А.У.Емяльянава і аддзела ўліку і захаванасці дакументаў У.Я.Рудэнка прынялі ўдзел у навучанні аблічбоўвання дакументаў у дзяржаўнай установе «Рэспубліканская лабараторыя лічбавага капіравання дакументаў Нацыянальнага архіва». У ходзе навучання супрацоўнікі архіва атрымалі вопыт аблічбоўкі дакументаў, неабходны для павышэння свайго прафесійнага ўзроўню.
На фота: Навучанне супрацоўнікаў архіва этапам лічбавага капіравання і захаванасці дакументаў