Адкрыццё выставы «Беларускае кіно ў аб’ектыве Міколы Гнісюка. Да 100-годдзя беларускага кіно»

Работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў – намеснік дырэктара А.М.Грыневіч і загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Л.В.Дубатоўка прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці выстаўкі «Беларускае кіно ў аб’ектыве Міколы Гнісюка», якое адбылося ў мастацкай галерэі 2024 гады. Выставачная экспазіцыя будзе адкрыта для наведвальнікаў да 29 кастрычніка 2024 г.

Заснавальнікамі выставы з’яўляюцца Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў і Беларускі саюз кінематаграфістаў.

Фотадакументы, выкарыстаныя падчас падрыхтоўкі выставачнай экспазіцыі, былі прадстаўлены БДАКФФД удавой фотамастака Міколы Гнісюка Надзеяй Мікалаеўнай Майданскай, рэжысёрам-дакументалістам і сцэнарыстам, стваральнікам фільма «Фатограф». Гэты фільм, які стаў данінай памяці М.Гнісюку, з’яўляецца ў той жа час і ўкладам у захаванне яго творчай спадчыны.

Усе прадстаўленыя на фотавыстаўцы дакументы пераданы ў дар Беларускаму дзяржаўнаму архіву кінафотафонадакумента і прадстаўляюць сабой фотакалекцыю, якая ўключае фатаграфіі прадстаўнікоў беларуского савецкага кінематографа і тэатра – Стэфаніі Станюты, Уладзіміра Гасцюхіна, Святланы Сухавей, кадры са здымак вядомы мастацкіх фільмаў, такіх як «Ідзі і глядзі», «Подых навальніцы», здымкі, зробленыя падчас правядзення Усесаюзных кінафестывалей ў Мінску ў 1970 і 1985 гадах. Агульная колькасць фотанегатываў і фотаслайдаў, перададзеных у фонды архіва, складае больш за 180 адзінак захоўвання. Фотакалекцыя стане выдатным і найкаштоўнейшым папаўненнем для Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

Мікола Гнісюк вядомы таксама і па рабоце з вядомымі прадстаўнікамі сусветнага кінематографа і эстрады, сярод якіх Марчэла Мастраяні, Мілаш Форман, Роберт дэ Ніра, Сафі Ларэн і многія іншыя. Перададзеныя дакументы, якія паступілі ў архіў на дзяржаўнае захоўванне, дазволяць захаваць памяць аб вялікім майстру для будучых пакаленняў.

Для прыхільнікаў кіно і фатаграфіі гэта выстава з’яўляецца значнай падзеяй, якая дае магчымасць дакрануцца да граняў творчасці М.Гнісюка, убачыць узаемасувязь мастацтва фатаграфіі і кінематографа.

 

1. Афіша выстаўкі “Беларускае кіно ў аб’ектыве Міколы Гнісюка. Да 100-годдзя беларускага кіно». 15 кастрычніка 2024. БДАКФФД.
2. Жонка Міколы Гнісюка Н,Н.Майданская і намеснік дырэктара архіва А.М.Грыневіч падчас адкрыцця выставы. 15 кастрычніка 2024. БДАКФФД.
3. Выступленне журналіста, сцэнарыста, рэжысёра-дакументаліста Н.Н.Майданскай. 15 кастрычніка 2024. БДАКФФД.
4. Выступленне журналіста, сцэнарыста, рэжысёра-дакументаліста Н.Н.Майданскай. 15 кастрычніка 2024. БДАКФФД.
5. Выступленне заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь С.Сухавей на ўрачыстым адкрыцці выстаўкі “Беларускае кіно ў аб’ектыве Міколы Гнісюк. Да 100-годдзя беларускага кіно». 15 кастрычніка 2024. БДАКФФД.
6. Наведвальнікі разглядаюць экспазіцыі на выставе “Беларускае кіно ў аб’ектыве Міколы Гнісюка. Да 100-годдзя беларускага кіно». 15 кастрычніка 2024. БДАКФФД.
7. Намеснік дырэктара А.М.Грыневіч і загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Л.В.Дубатоўка ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» на адкрыцці выстаўкі «Беларускае кіно ў аб’ектыве Міколы Гнісюк. Да 100-годдзя беларускага кіно». 15 кастрычніка 2024. БДАКФФД.
8. Наведвальнікі разглядаюць экспазіцыі на выставе “Беларускае кіно ў аб’ектыве Міколы Гнісюка. Да 100-годдзя беларускага кіно». 15 кастрычніка 2024. БДАКФФД.