15 кастрычніка 2024 г. адбыўся V Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі «Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні (да 95-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі)»

У мерапрыемстве прыняла ўдзел вучоны сакратар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Н.М.Дзятчык. Ніна Міхайлаўна ад імя калектыву ўручыла дырэктару Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзіму Леанідавічу Лакізе віншавальны адрас, Ганаровую грамату інстытута і каштоўны падарунак.

 

1. Вучоны сакратар Н.М.Дзятчык выступае з прывітальным словам
2. Вучоны сакратар Н.М.Дзятчык уручае падарункі дырэктару Інстытута гісторыі НАН Беларусі В.Л.Лакізе