Сумесны выставачны праект БДАМЛМ і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча «Мая Сям’я»
15 кастрычніка 2024 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя сумеснага праекта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і Літаратурнага музея — мастацка-дакументальнай выставы «Мая сям’я», прысвечанай Тыдню бацькоўскага кахання. На выставе прадстаўлены дакументы сям’і Максіма Багдановіча, якія захоўваюцца ў БДАМЛМ і Літаратурным музеі.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства выступіў вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў архіва-музея Дзмітрый Сяргеевіч Самахвалаў. Вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Ірына Вітальеўна Мышкавец выказала словы падзякі спецыялістам БДАМЛМ за плённую сумесную работу пры падрыхтоўцы выставы.
![]() |
1. Н.А.Кручок, І.А.Лабовіч, І.В.Мышкавец, Д.С.Самахвалаў, Л.А.Дударэвіч падчас адкрыцця выставы |
![]() |
2. І.А.Лабовіч, Д.С.Самахвалаў і Н.А.Кручок падчас прагляду экспазіцыі |
![]() |
3. Падчас выступлення Д.С.Самахвалава на адкрыцці выставы. |