Архіўная практыка студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта ім. Максіма Танка ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь з 07 па 11 кастрычніка 2024 года ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве арганізавана архіўная практыка студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. Максіма Танка.
З прывітальным словам перад студэнтамі выступіў намеснік дырэктара архіва С.В.Кулінок. Звяртаючыся да практыкантаў, Святаслаў Валянцінавіч падкрэсліў значэнне архіваў для нашага грамадства і дзяржавы, а таксама выказаў упэўненасць, што ўзаемадзеянне архіва і навучальных устаноў прыносіць толькі станоўчыя вынікі.
З мэтай азнаямлення студэнтаў-практыкантаў са структурай архіва, яго асноўнымі напрамкамі работы загадчык аддзела фондаў асабістага паходжання І.У.Дарагуш правяла аглядную экскурсію па архіве.
Студэнты азнаёміліся з працай чытальнай залы, выставачнай і публікацыйнай дзейнасцю архіва, наведалі архівасховішчы фондаў асабістага паходжання і партызанскіх фарміраванняў.
У працэсе практыкі студэнты бліжэй пазнаёмяцца з прафесіяй «архівіст», набудуць як тэарэтычныя, так і практычныя навыкі ў засваенні архіўных відаў работ.
![]() |
1. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва С.В. Кулінок вітае студэнтаў-практыкантаў. |
![]() |
2. Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва С.В.Кулінок выступае перад студэнтамі. |
![]() |
3. Прыём студэнтаў-практыкантаў у Нацыянальным архіве. |
![]() |
4. Студэнты-практыканты знаёмяцца з выданнямі архіва. |
![]() |
5. Дарагуш І.У. знаёміць студэнтаў-практыкантаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
6. Дарагуш І.У. знаёміць студэнтаў-практыкантаў з дакументамі партызанскіх фарміраванняў. |
![]() |
7. Дарагуш І.У. знаёміць студэнтаў-практыкантаў з дакументамі фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
8. Дарагуш І.У. знаёміць студэнтаў-практыкантаў з дакументамі фондаў асабістага паходжання. |
![]() |
9. Студэнты-практыканты падчас наведвання сховішча фондаў асабістага паходжання. |