Аб арганізацыі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» архіўнай практыкі са студэнтамі Установы адукацыі «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна»
Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» з 16 верасня па 2 кастрычніка 2024 г. арганізавана архіўная практыка са студэнтамі 2 курса філалагічнага факультэта па спецыяльнасці «Гістарычная адукацыя» УА «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна».
Падчас праходжання практыкі студэнты азнаёміліся з асноўнымі накірункамі дзейнасці архіва, работай усіх структурных падраздзяленняў, архівасховішчаў, чытальнай залы, атрымалі комплекснае ўяўленне аб дзейнасці архіва і каштоўны вопыт работы з арыгіналамі дакументаў. Асаблівая ўвага студэнтаў была прыцягнута да складу фондаў і класіфікацыі дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія захоўваюцца ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры».
У рамках індывідуальных заданняў студэнты былі задзейнічаны ў выкананні такога віду архіўнай работы як пошук біяграфічных даных пры выкананні запытаў біяграфічнага і генеалагічнага характараў.
Таксама студэнты мелі магчымасць атрымаць кансультацыі спецыялістаў архіва па напісанні курсавых работ, артыкулаў і выкананні іншых навучальных заданняў.
Супрацоўнікамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры» было арганізавана правядзенне тэматычных урокаў: «Архіў і яго дзейнасць», «Роля і значэнне прафесіі архівіста сёння», «Улік і забеспячэнне захаванасці архіўных дакументаў», «Арганізацыя выкарыстання архіўных дакументаў». Вялікую цікавасць у студэнтаў выклікала віртуальная экскурсія «Мазыр – горад на сямі ўзгорках».
У рамках святкавання Дня народнага адзінства, увазе студэнтаў быў прадстаўлены фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны ўстановай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», а таксама выстава «Традыцыі адзінай Беларусі», якая экспануецца ў фае архіўнай установы.
![]() |
1. Работа з архіўнымі дакументамі па выкананні запытаў; |
![]() |
2. Работа з архіўнымі дакументамі па выкананні запытаў; |
![]() |
3. Прагляд дакументальнага фільма «Уз’яднанне»; |
![]() |
4. Прагляд дакументальнага фільма «Уз’яднанне»; |
![]() |
5. Віртуальная экскурсія «Мазыр – горад на сямі ўзгорках». |
![]() |
6. Віртуальная экскурсія «Мазыр – горад на сямі ўзгорках». |