II Форум «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс»

З 2 па 4 кастрычніка 2024 г. намеснік дырэктара архіва А.М.Грыневіч у складзе беларускай дэлегацыі прыняла ўдзел у II Форуме «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс». Кіраўніком дэлегацыі была прадстаўлена М.А.Шчоткіна, Кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай Дзяржавы ў г.Мінску.

Ключавой задачай Форума было садзейнічанне захавання агульнай гістарычнай памяці ў Расіі і Беларусі, наданне новага імпульсу сумеснай працы па супрацьдзеянні спробам фальсіфікацыі гісторыі і перагляду вынікаў Другой Сусветнай вайны, а таксама пытанням расійска-беларускага супрацоўніцтва ў галіне вывучэння, захавання і практычнага выкарыстання археалагічнай спадчыны.

А.М.Грыневіч выступіла з дакладам «Нацысцкі генацыд на тэрыторыі Беларусі і Расіі. Гісторыка-прававыя ацэнкі і падыходы». У ходзе выступлення было ўзнята пытанне аб адлюстраванні ў аўдыёвізуальных дакументах архіва тэмы ваенных злачынстваў і генацыду на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гг., і садзейнічанні архіва Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь у расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа.

Удзельнікі пазнаёміліся з працай Цэнтра даследаванняў гістарычнай памяці, Адукацыйна-навуковым кластарам «Інстытут адукацыі і гуманітарных навук» Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта ім.І.Канта. Прынялі ўдзел у зборы адукацыйных арганізацый, якія ўваходзяць у Асацыяцыю школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Падвядзеннем вынікаў форуму было падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеем і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

 

1. Форум саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторія, агульны лёс», 2-4 кастрычніка 2024 г.
2. Зал пленарнага пасяджэння Форума саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторія, агульны лёс», 2-4 кастрычніка 2024 г.
3. Удзельнікі Форума саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторія, агульны лёс», 2-4 кастрычніка 2024 г.
4. Удзельнікі Форума саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторія, агульны лёс», 2-4 кастрычніка 2024 г.
5. Намеснік дырэктара БДАКФФД А.М.Грыневіч у час выступлення на Форуме саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторія, агульны лёс», 2-4 кастрычніка 2024 г.
6. Удзельнікі Форума саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторія, агульны лёс», 2-4 кастрычніка 2024 г.
7. Удзельнікі Форума саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторія, агульны лёс», 2-4 кастрычніка 2024 г.
8. Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеем і Беларускім дзяражўным архівам кінафотафонадакументаў.
9. Падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Калінінградскім абласным гісторыка-мастацкім музеем і Беларускім дзяражўным архівам кінафотафонадакументаў.