Урачыстае пасяджэнне ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску»

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Бабруйску» напярэдадні прафесійнага свята – Дня архівіста адбылося ўрачыстае пасяджэнне з працоўным калектывам. У віншаванні калектыву з прафесійным святам прыняла ўдзел намеснік начальніка аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Катлоўская Юлія Анатольеўна. Завяршылася мерапрыемства ўрачыстай цырымоніяй узнагароджання.

 

1. Намеснік начальніка аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Катлоўская Юлія Анатольеўна павіншавала калектыў са святам
2. Агульны фотаздымак удзельнікаў паседжання
3. Агульны фотаздымак удзельнікаў паседжання
4. Дырэктар архіва Заяц А.Д. уручае Ганаровую грамату Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама вядучаму архівісту аддзела камплектавання НАФ і справаводства Лявонавай С.Ф.