«Салодкая» экскурсія полацкіх архівістаў на кандытарскую фабрыку «Камунарка»
5 кастрычніка 2024 года, у рамках мерапрыемстваў, прысвечанных Году якасці і напярэдадні прафесійнага свята – Дня архівіста, калектыў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Полацку наведаў кандытарскую фабрыку «Камунарка».
«Камунарка» вядзе сваю гісторыю з 1905 года. Ласункі з натуральных прадуктаў упадабаліся шматлікім пакаленням беларусаў, а некаторыя цукеркі ўваходзілі ва ўсесаюзны зборнік рэцэптаў.
Падчас экскурсіі архівісты азнаёміліся з усімі этапамі вытворчасці цукерак ад распрацоўкі рэцэптуры да адпраўкі ў магазіны, прайшлі па духмяных цэхах, дзе пануе бездакорная чысціня і пахне шакаладам, ваніллю і арэхамі, паспрабавалі цукеркі прама з канвеера.
На выставе экскурсанты ўбачылі, якую разнастайнасць выдатнай прадукцыі вырабляе «Камунарка» і змаглі паспрабаваць «навінкі» вытворчасці. У канцы экскурсіі ўсіх удзельнікаў чакалі нечаканыя сюрпрызы ад фабрыкі «Камунарка».
На фота: Калектыў Дзяржархіву ў г.Полацку на экскурсіі.