4 кастрычніка 2024 года ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці адкрылася выстава «Пражытае ў архіве», прымеркаваная да Дня архівіста

Матэрыялы, прадстаўленыя на выставе, дэманструюць гісторыю развіцця архіўнай справы на Віцебшчыне, якая бярэ свой пачатак са стварэння Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг, заснаванага ў 1852 г. Вялікая ўвага нададзена дакументам, што асвятляюць гісторыю савецкага архіўнага будаўніцтва, структуру і арганізацыю работы віцебскага архіва на розных этапах яго існавання, дзейнасць асобных архівістаў, чыя праца і з’яўляўся залогам паспяховага развіцця архіўнай галіны не толькі на Віцебшчыне, але і ва ўсёй краіне.

 

1. Стэндавая выстава «Пражытае ў архіве» ў чытальнай зале Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці
2-3. Наведванне выставы супрацоўнікамі Дзяржаўнага архіва Віцебскай вобласці