Аб урачыстым зборы працоўнага калектыва Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі

Напярэдадні святкавання Дня архівіста 4 кастрычніка 2024 года ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» (далей – БДАНТД) прайшоў урачысты сход працоўнага калектыву.

Штогод 6 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята – Дзень архівіста, заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г.№157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь». Архівы адыгрываюць ключавую ролю ў захаванні гістарычнай памяці, падтрыманні прававой сістэмы і развіцці навукі. Дакументы, якія захоўваюцца ў архівах, умацоўваюць культурную ідэнтычнасць, пацвярджаюць сацыяльныя правы грамадзян і служаць незаменнай крыніцай для даследчыкаў. Дзень архівіста падкрэслівае значнасць працы архівістаў, чыя дзейнасць забяспечвае пераемнасць і доступ да нацыянальнай спадчыны.

На сходзе дырэктар БДАНТД А.П.Куракоў выступіў з віншавальнай прамовай, адзначыўшы значны ўклад работнікаў у развіццё архіўнай галіны. Далей адбылося ўрачыстае ўручэнне супрацоўнікам архіва ўзнагарод:

Шкут К.В. – Падзяка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі;

Бяльковіч Е.А. – падзяка ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»;

Гарнастаеў Н.А. – падзяка ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»;

Кульбацкая І.У. – падзяка ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»;

Лось Н.С. – падзяка ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»;

Грыцкевіч А.А. – падзяка ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»;

Камкова С.М. – Грамата ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»;

Кулінок А.С. – Грамата ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі»;

Міхайлава М.А. – Ганаровая грамата ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі».

Таксама ўсім супрацоўнікам архіва быў уручаны зборнік «Архітэктура ў імя жыцця», падрыхтаваны па дакументах асабістага паходжання беларускіх архітэктараў, якія захоўваюцца ў архіве і з’яўляюцца складовай часткай Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь.

 

1. Дырэктар БДАНТД А.П.Куракоў падчас збору
2. Калектыў БДАНТД падчас сходу
3. Уручэнне Падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Шкут К.В.
4. Супрацоўнікі БДАНТД