Урачысты сход у Цэнтральнай лабараторыі

4 кастрычніка ў Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь прайшоў урачысты сход, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню архівіста.

Адкрываючы сход, дырэктар лабараторыі Клюйко У.Л. падкрэсліў значнасць і высокую ролю кожнага архівіста ў справе захавання дакументаў, якія фарміруюць культурную і гістарычную памяць нацыі.

Гэты святочны дзень аб’ядноўвае тых, хто прысвяціў сваё жыццё высакароднай справе – захаванню багаццяў гістарычнай спадчыны.

Ён выказаў віншаванні і падзяку за добрасумленную працу, асабліва адзначыўшы заслугі выдатных супрацоўнікаў.

Ад імя Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь была ўручана падзяка галоўнаму бухгалтару Паслядовіч Ж.М. На высокім узроўні ацэнены таксама заслугі галоўнага інжынера Вітушкі У.А., архівістаў-рэстаўратараў Гігель Р.С., Шуньковай А.М. і архівіста Гарбачэўскай Н.Б., якія ўдастоіліся падзякі дырэктара Цэнтральнай лабараторыі.

Да віншаванняў сваіх калег таксама далучыліся намеснік дырэктара лабараторыі Мязга С.І. і старшыня прафкама Філановіч А.З.

 

1. (Злева – направа) дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко, старшыня прафкама А.З.Філановіч і намеснік дырэктара С.І.Мязга віншуюць сваіх калег з прафесійным святам
2. Калектыў Цэнтральнай лабараторыі на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню архівіста
3. Дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко (справа) з узнагароджанымі супрацоўнікамі Цэнтральнай лабараторыі (злева – направа) архівістам-рэстаўратарам А.М.Шуньковай, старшынёй прафкама А.З.Філановіч, галоўным інжынерам У.А.Вітушка, галоўным бухгалтарам Ж.М.Паслядовіч, архівістам-рэстаўратарам Р.С.Гігель