«Школа Актыўнага Грамадзяніна»: у сярэдняй школе № 11 г. Рэчыцы прайшло мерапрыемства з удзелам архівістаў ЗДА ў г. Рэчыцы

26 верасня 2024 года ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» – «Школа Актыўнага Грамадзяніна» – праходзілі мерапрыемствы па тэме: «Маладосць – час выбару. Нашы ініцыятывы тут і зараз».

На мерапрыемства «ШАГа» ў сярэднюю школу № 11 г. Рэчыцы былі запрошаны архівісты ЗДА ў г. Рэчыцы. У час сустрэчы яны інфармавалі навучэнцаў 10-11 классов аб працы Рэчыцкага дзяржархіва з моладзю ў рамках рэспубліканскіх акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» (урокі, экскурсіі, майстар-класы і інш.), аб дапамозе навучэнцам пры падрыхтоўцы навуковых работ для абласнога конкурса «Юны архівіст».

У гонар 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нацызму ўвазе шкаляроў быў прадстаўлены дакументальны фільм «Вызваленне», створаны на аснове матерыялаў ваеннай кінахронікі, якія захоўваюцца ў БДАКФФД.

 

1. Вядучы археограф С.А. Жарносенка і вядучы архівіст Г.С. Жандарава на мерапрыемстве ў рамках праекта « Школа Актыўнага Грамадзяніна»
2. Навучэнцы слухаюць інфармацыю аб працы Рэчыцкага дзяржархіва з моладзю
3. Навучэнцы глядзяць дакументальны фільм «Вызваленне»