26 верасня – Адзіны дзень бяспекі ў БДАМЛМ і БДАНТД

26 верасня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) і ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі (далей – БДАНТД) праведзены Адзіны дзень бяспекі.

Мэта Адзінага дня бяспекі – навучыць работнікаў архіўных устаноў правільным дзеянням у выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацыях, а таксама аказаць першую дапамогу пацярпелым. Кожны з нас можа апынуцца ў няштатнай сітуацыі, і ад нашых дзеянняў будзе залежыць не толькі нашае жыццё і здароўе, але і жыцці тых, хто знаходзіцца побач з намі.

З уступным словам да работнікаў архіваў звярнуліся кіраўнікі БДАМЛМ і БДАНТД А.А.Макаранка і А.П.Куракоў.

Галоўны інжынер БДАНТД В.А.Богуш правёў навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў і іншых няштатных сітуацыях.

У адпаведнасці з Механізмам рэалізацыі плана падрыхтоўкі і правядзення Адзінага дня бяспекі ў Міністэрстве юстыцыі, органах і арганізацыях Міністэрства юстыцыі, зацверджаным Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь Я.І.Каваленкам ад 16.09.2024, была праведзена штабная трэніроўка па дзеяннях у надзвычайных сітуацыях, накіраваная на павышэнне зладжанасці, адпрацоўку практычных навыкаў, гатоўнасць работнікаў архіваў да ўзнікнення надзвычайных сітуацый. У тым ліку, адпрацоўваліся навыкі эвакуацыі пры пажары, дзеянняў ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый на аб’екце.

 

1. Галоўны інжынер БДАНТД В.А.Богуш падчас правядзення Адзінага дня бяспекі
2. Падчас выступу А.П.Куракова перад работнікамі БДАМЛМ і БДАНТД
3. Галоўны інжынер БДАНТД В.А.Богуш падчас дэманстрацыі сродкаў індывідуальнай абароны (самаратавальніка)
4. Падчас выступу А.А.Макаранкі перад работнікамі БДАМЛМ і БДАНТД
5. Калектыў работнікаў БДАМЛМ і БДАНТД падчас адпрацоўкі навыкаў эвакуацыі ў выпадку ўзнікнення пажару