26 верасня ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці прайшоў Адзіны Дзень бяспекі

26 верасня ў Дзяржархіве Віцебскай вобласці прайшоў Адзіны Дзень бяспекі.

Перад супрацоўнікамі архіва выступіў начальнік сектара нагляду і прафілактыкі Віцебскага ГА па НС Шчарбакоў Аляксандр Віктаравіч. Быў паказаны фільм «Беражыце дзяцей» аб наступствах пакідання дзяцей без нагляду.

Шчарбакоў Аляксандр Віктаравіч правёў практычную адпрацоўку плана эвакуацыі супрацоўнікаў пры пажары, растлумачыў парадак дзеянняў ва ўмовах іншых надзвычайных і няштатных сітуацый, аказання першай дапамогі.

На стэндах у фае архіва размешчаны інфармацыйныя матэрыялы аб парадку эвакуацыі пры пажары, дзеяннях у няштатнай сітуацыі, аказанні першай дапамогі і да т.п.

Праведзена праверка наяўнасці ва ўсіх будынках архіва планаў эвакуацыі пры пажары, вогнетушыцеляў (з дадатковым кантролем тэрмінаў іх перазарадкі), самавыратавальнікаў.

 

1. Выступае начальнік сектара нагляду і прафілактыкі Віцебскага ГА па НС Шчарбакоў Аляксандр Віктаравіч
2-3. Плакаты да Адзінага Дня бяспекі аб правілах паводзін пры надзвычайных сітуацыях