Адзіны дзень бяспекі ў Цэнтральнай лабараторыі

26 верасня 2024 года з мэтай адпрацоўкі дзеянняў ва ўмовах надзвычайных сітуацый і прадухілення гібелі людзей ад іх у дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» была праведзена акцыя «Адзіны дзень бяспекі».

У рамках правядзення акцыі ў лабараторыі была праведзена вучэбная трэніроўка па эвакуацыі супрацоўнікаў пры пажары з задзейнічаннем сістэм пажарнай сігналізацыі, абвесткі людзей аб пажары. У ходзе трэніроўкі супрацоўнікамі лабараторыі адпрацаваны практычныя навыкі па тушэнню ачага ўзгарання і аказанню першай дапамогі да прыезду спецыялістаў для ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

У завяршэнне супрацоўнікі лабараторыі былі азнаёмленыя з асноўнымі мерамі, якія забяспечваюць бяспеку людзей пры выяўленні ўзгарання і своечасовай абвестцы аб распачатым пажары. У ходзе абмеркавання прагледжаных відэаролікаў былі вывучаны прыклады сітуацый, якія прывялі да неспрыяльныя наступстваў, а таксама разгледжаны пэўныя ў розных надзвычайных сітуацыях паслядоўнасці дзеянняў, накіраваныя на фарміраванне паводзін і аказання першай дапамогі пры іх узнікненні.

 

1. Галоўны інжынер лабараторыі У.А.Вітушка дае старт пачатку трэніроўкі па эвакуацыі
2. Эвакуацыя супрацоўнікаў лабараторыі праходзіць у штатным рэжыме
3. Галоўны інжынер лабараторыі У.А.Вітушка (на пярэднім плане справа) праводзіць навучанне правілам карыстання вогнетушыцелем пры тушэнні ўзгарання
4. Архівіст-рэстаўратар А.Б.Станкевіч (на верхнім фота) і загадчык гаспадарчага аддзела А.З.Філановіч (на ніжнім фота) адпрацоўваюць практычныя навыкі карыстання вогнетушыцелем
5. Супрацоўнікі лабараторыі падчас абмеркавання паводзін і дзеянняў пры ўзнікненні няштатных сітуацый