30 студзеня 2018 г. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў правёў выязную рэтраспектыву кінадакументаў з фондаў архіва
30 студзеня 2018 г. Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў правёў выязную рэтраспектыву кінадакументаў з фондаў архіва, якая прайшла ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Я.Купалы г. Мінска.
У праграме выступілі: дырэктар ДУ «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Мінска» А.В.Кубышкіна і загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Т.Л.Рахманько.
Былі прадэманстраваны: дакументальны фільм «Захоўваюць вобраз эпохі» (2011 г., рэж. У.Каралёў), прысвечаны 70-годдзю з дня ўтварэння БДАКФФД і кіначасопісы «Савецкая Беларусь» №2, 1948 г., «Савецкая Беларусь» №1, 1958 г., «Савецкая Беларусь» №1, 1968 г., знятыя на Мінскай студыі навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў, і фільмы, якія захавалі асноўныя падзеі, што адбываюцца ў Беларусі ў першыя месяцы гэтага года.




