25 студзеня 2018 г. адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
25 студзеня 2018 г. адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, на якім былі падведзены вынікі работы дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе і вызначаны задачы на 2018 год.
У працы калегіі прынялі ўдзел першы намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Задзіран С.В., кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, кіраўнікі падраздзяленняў па архівах і справаводству галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў, дырэктары дзяржаўных архіўных устаноў, работнікі Дэпартамента па архівах і справаводству, усяго 67 чалавек.
На пасяджэнні калегіі з дакладам выступіў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству В.І.Кураш. У спрэчках прынялі ўдзел прадстаўнікі рэгіёнаў, дырэктары дзяржаўных архіўных устаноў.
У 2017 г. дзяржаўныя архіўныя ўстановы ўдзельнічалі ў рэалізацыі мерапрыемстваў падпраграмы «Архівы Беларусі» Дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2016-2020 гг. Вялікая ўвага надавалася ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных архіўных устаноў, укараненню сучасных інфармацыйных тэхналогій, павышэнню ўзроўню працы па аказанні паслуг арганізацыям і насельніцтву, вырашэння праблем сацыяльнай абароненасці грамадзян.
За плённую працу і вялікі ўклад у развіццё архіўнай справы і справаводства 32 работніка архіўнай сістэмы ўдастоены ўзнагарод Міністэрства юстыцыі і Дэпартамента, у тым ліку 1 работнік узнагароджаны нагрудным знакам Дэпартамента “Ганаровы архівіст Беларусі”. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2017 г. № 373 А.В.Кушнова ўзнагароджана Медалём Францыска Скарыны, Н.П.Дзюба ўзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».
У 2017 г. вырашаліся праблемы забеспячэння бяспекі будынкаў і якія захоўваюцца ў іх фондаў. Дзякуючы актыўнай пазіцыі галоўных упраўленняў юстыцыі Брэсцкага і Мінскага аблвыканкамаў завершаны капітальны рамонт будынка дзяржархіву Брэсцкай вобласці па вул. Энгельса, 8 і ў рамках Інвестыцыйнай праграмы Мінскай вобласці пачалося ўзвядзенне новага будынка Занальнага дзяржархіву ў г. Слуцку.
У БДАКФФД завершаны будаўнічыя працы – капітальны рамонт з мадэрнізацыяй фасадаў будынка.Было праведзена агульнае абследаванне будаўнічых канструкцый будынкаў БДАНТД, Дзяржархіву Магілёўскай вобласці і занальных дзяржархіваў у г.Кобрыне і г.Маладзечна. Па аб’екту «Капітальны рамонт аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі будынка ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя.
Дзякуючы праведзенай дзяржархівамі ў 2017 г. працы агульная плошча архівасховішчаў павялічылася на 1,6%, даўжыня стэлажнай паліцы – на 4 723 пагонных метра, доля драўляных стэлажоў паменшылася на 12%.
Па стане на 01.01.2018 у дзяржархівах на пастаянным захоўванні знаходзіцца 12 829 050 адз. зах. на папяровай аснове ў складзе 48 151 фондаў, 42 930 адз. зах. кінадакументаў; 262 958 адз. зах. фотадакументаў; 20 579 адз. зах. фонадакументаў; 5 750 адз. зах. відэадакументаў; 700 адз. навуч. электронных дакументаў у складзе 13 электронных фондаў; 771 музейны прадмет. Да ліку асабліва каштоўных аднесена каля 2,5 адсоткаў дакументаў.
У базу дадзеных Дзяржаўнага фондавага каталога НАФ Рэспублікі Беларусь уведзена інфармацыя аб 59 576 перададзеных, аб’яднаных і згубленых фондах.
У рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады пачата мадэрнізацыя інфармацыйнай сістэмы для прыёму ад дзяржаўных органаў, іншых арганізацый на пастаяннае дзяржаўнае захоўванне электронных дакументаў НАФ Рэспублікі Беларусь. На рэалізацыю мерапрыемствы ўжо выладкавана 217 тыс. рублёў.
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2013 г. № 157 у 2017 годзе ў рэспубліканскіх архіўных установах укаранёны сістэмы электроннага дакументазвароту і забяспечана іх узаемадзеянне з Сістэмай міжведамаснага дакументазвароту дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь.
Удакладняліся спісы № 1 і № 2 арганізацый, якія з’яўляюцца і не з’яўляюцца крыніцамі камплектавання дзяржархіваў, уносіліся ў іх змены і дапаўненні, а таксама прымаліся меры, накіраваныя на выяўленне новых арганізацый – крыніц камплектавання. Па стане на 01.01.2018 у спіс № 1 арганізацый – крыніц камплектавання дзяржархіваў уключана 7861 арганізацыя.
У галіне выкарыстання дакументаў дзяржархівы праводзілі працу па рэалізацыі праектаў, звязаных з найважнейшымі падзеямі ў гісторыі Беларусі, ажыццяўлялі інфармацыйнае забеспячэнне карыстальнікаў.
У 2017 г. дзяржархівамі арганізавана 97 выстаў (з улікам віртуальных), выпушчана 14 выданняў: 12 дакументальных зборнікаў, 1 даведачнае і 1 юбілейнае выданне.
Дзяржархівамі выканана 21 249 запытаў сацыяльна-прававога характару, у тым ліку якія адносяцца да адміністрацыйных працэдурах, 20 316 біяграфічных і 289 генеалагічных запытаў.


