Выдадзены метадычныя рэкамендацыі «Падрыхтоўка і правядзенне выстаў архіўных дакументаў»

Выдадзены метадычныя рэкамендацыі «Падрыхтоўка і правядзенне выстаў архіўных дакументаў».

У метадычных рэкамендацыях разгледжаны комплекс архівазнаўчых, арганізацыйна-практычных, тэхнічных праблем, якія суадносяцца з рознымі аспектамі працы дзяржаўных архіваў па правядзенню выстаў дакументаў (класіфікацыя выстаў, распрацоўка канцэпцыі выставы, складанне тэматыка-экспазіцыйнага (тэматычнага) плана, выяўленне, адбор і падрыхтоўка дакументаў да экспанавання, афармленне экспазіцыі, забеспячэнне захаванасці экспануемых дакументаў, арганізацыя электронных выстаў і інш.).

Выданне прызначана для работнікаў дзяржаўных архіваў, архіваў арганізацый, бібліятэк, музеяў, студэнтаў-гуманітарыяў, усіх, хто цікавіцца архівазнаўчай праблематыкай і экспазіцыйна-выставачнай дзейнасцю.