Удзел БДАМЛМ у прэзентацыі Зборніка работ класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага

18 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макаранка прыняла ўдзел у прэзентацыі 2-га тома Зборніка работ класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага ў 12 тамах, падрыхтаванага Інстытутам літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

У прэзентацыі прынялі ўдзел вучоныя, літаратары, грамадскія дзеячы и дзеячы культуры. Мадэратарам мерапрыемства выступіла кіраўнік праекта, загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы А.А.Васілевіч.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар І.В.Саверчанка, пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь В.С.Ліпскі, прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і інш.

А.А.Макарэнка павіншавала калег з выхадам у свет новага навуковага выдання Зборніка работ класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага, у які ўвайшлі творы аўтара, створаныя ў 1926-1931 гг. Выказала словы падзякі і надзею на сумеснае супрацоўніцтва ў падрыхтоўцы наступнага тома Зборніка.

У рамках прэзентацыі адбылося адкрыццё кніжнай выстаўкі «Беларускі сусвет Кузьмы Чорнага».

 

1. Удзельнікі мерапрыемства
2. Падчас выступлення У.С.Ліпскага
3. Падчас выступлення А.А.Макаранка