Выставачны праект «Назаўжды разам»

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі дапамог жыхарам Заходняй Беларусі ўз’яднацца ў адзіныя беларускі народ.

У выставачным комплексе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося адкрыццё сумеснага экспазіцыйнага праекта «Назаўжды разам», прымеркаванага да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР і да Дня народнага адзінства. На выставе прадстаўлены кніжна-дакументальная і мастацка-ілюстрацыйная экспазіцыі, усебакова раскрываючыя сэнс і значэнне свята, якое сімвалізуе адзінства народа Беларусі ў імкненні да міру і незалежнасці.

Кніжна-дакументальная частка арганізавана пры ўдзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Цэнтральная частка экспазіцыі раскрываецца праз тэматычныя раздзелы: «Вызваленчы паход Чырвонай Арміі», «Народны сход Заходняй Беларусі» і «Усталяванне мірнага жыцця на Заходняй Беларусі». Экспазіцыя дае магчымасць наведвальнікам азнаёміцца з копіямі архіўных дакументаў цэнтральных органаў улады: дэкларацый, праектаў пастаноў, тэлеграм ЦК КП(б)Б, СНК БССР, дакладных запісак наркаматаў БССР, лістовак, пратаколаў пасяджэнняў бюро ЦК КП(б)Б), фотаздымкаў і перыядычных выданняў, якія адлюстроўваюць падзеі восені 1939 года.

Прадстаўленыя кніжныя выданні ў раздзелах «17 верасня ў гістарычнай памяці беларускага народа», «Жыццё ў Заходняй Беларусі», «Галасы Заходняй Беларусі» паказваюць не толькі факты і падзеі гэтага часу, але i перадаюць атмасферу паўсядзённага жыцця беларусаў і настрой інтэлегенцыі Заходняй Беларусі. Большасць паэтаў і пісьменнікаў адрэагавалі на гэтую падзею публіцыстыкай i вершамі.

Яскрава перадаюць адметнасць знакавага для гісторыі краіны часу прадстаўленыя ў экспазіцыі мастацкія творы ўдзельнікаў першага збору Саюза мастакоў Беларусі. Для мастакоў і скульптараў уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР стала штуршком для актыўнай творчай і арганізацыйнай дзейнасці.

У цэнтральнай частцы экспазіцыі пад назвай «У адзінай беларускай сям’і» прадстаўлены друкаваныя выданні, прысвечаныя святу – Дню народнага адзінства, заснаванаму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Кнігі пра дзейнасць розных дыяспар, што пражываюць на тэрыторыі нашай краіны, падцвярджаюць, што Беларусь застаецца краінай, дзе, незалежна ад веравызнання і рэлігійнай прыналежнасці, людзі могуць камфортна жыць і працаваць, захоўваць свае традыцыі.

Выставачны праект служыць напамінам аб самадастатковасці беларускай нацыі, непахіснасці беларускай дзяржаўнасці, сімвалізуе пераемнасць пакаленняў, фарміруе пачуццё датычнасці кожнага грамадзяніна да лёсу краіны і ўмацоўвае згуртаванасць грамадства на шляху пабудовы моцнай, суверэннай і квітнеючай Беларусі.

 

1. Афіша выставы
2. Наведвальнікі выставы знаёмяцца з дакументамі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь
3. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе
4. Архіўныя дакументы на выставе