У БелНДІДАС выдадзены «Методические рекомендации по составлению и применению номенклатур дел организаций, типовых и примерных номенклатур дел»

Метадычныя рэкамендацыі па састаўленні і прымяненні наменклатур спраў арганізацый, тыпавых і прыкладных наменклатур спраў падрыхтаваны Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы і зацверджаны загадам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 25.07.2024 №36.

У Метадычных рэкамендацыях асвятляюцца пытанні састаўлення наменклатур спраў арганізацый, прыкладных і тыпавых наменклатур спраў. У іх тлумачацца патрабаванні да парадку ўзгаднення, падпісання і зацвярджэння наменклатур спраў структурных падраздзяленняў арганізацыі і наменклатуры спраў арганізацыі, да прынцыпаў пабудовы наменклатур спраў, сістэматызацыі загалоўкаў спраў, запаўнення граф і інш. У якасці дадатку прыведзены прыклад наменклатуры спраў арганізацыі.

Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.

Кошт выдання без перасылкі – 25 руб. 30 кап., з перасылкай па пошце – 28 руб. 60 кап. № разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.

 

Методические рекомендации по составлению и применению номенклатур дел организаций, типовых и примерных номенклатур дел