Удзел БДАМЛМ у святочным канцэрце да Дня народнага адзінства ў Мінск-Арэне

17 верасня 2024 года дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва А.А.Макарэнка сумесна з кіраўніцтвам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушаковым і Н.Т.Булойчык, намеснікам дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Г.С.Жаўняркевічам прынялі ўдзел у патрыятычным форуме «Калі мы адзіныя» і святочным канцэрце, прысвечаным Дню народнага адзінства, які адбыўся ў Мінск-Арэне.

На форуме выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы закрануў не толькі тэму гістарычных каранёў маладога дзяржаўнага свята, але і звярнуў увагу на міжнародную ваенна-палітычную абстаноўку і яе ўплыў на бяспеку нашай краіны.

На святочным канцэрце паказалі сваё майстэрства артысты з усіх куткоў нашай краіны, сярод якіх былі не толькі прафесійныя і заслужаныя артысты, але і самадзейныя калектывы.

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і святочнай атмасферы, натхніўшы нас працягваць зберагаць і памнажаць здабыткі нашай краіны.

 

1. А.А.Макаранка падчас святочнага канцэрта ў Мінск-Арэне.
2. Падчас правядзення святочнага канцэрта.