Архівіст Занальнага дзяржархіва ў г.Маладзечне прыняла ўдзел у круглым стале «У адзінстве моладзі – сіла Беларусі»

Круглы стол «У адзінстве моладзі – сіла Беларусі» 16 верасня быў арганізаваны ў Маладзечанскім гандлёва-эканамічным каледжы Белкаапсаюза, мадэратарам якога выступіла Маладзечанская раённая арганізацыя РГА «Белая Русь». Моладзь, якая вучыцца і працуе, актывісты раённай арганізацыі мелі магчымасць больш даведацца пра гісторыю і значнасць дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства. Архівіст занальнага дзяржаўнага архіва у г.Маладзечне Вольга Беразоўская зрабіла акцэнт на тэме ўз’яднання зямель. Важныя гістарычныя падзеі знайшлі адлюстраванне ў відэафільме «Уз’яднанне», падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, які з цікавасцю паглядзелі прысутныя.

Аб падзеях перыяду 1921-1939 гадоў на Маладзечаншчыне расказала старшы навуковы супрацоўнік Мінскага абласнога краязнаўчага музея Наталля Палтавец. У працэсе абмеркавання сваімі думкамі падзяліліся юрыст Маладзечанскага міжгаліновага цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Святлана Рабушка і аператар па ўліку рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна Лада Чаркас.

– Мы маем сілы, імкненні, магчымасці для таго, каб рабіць нашу Радзіму яшчэ прыгажэй, памнажаць яе дасягненні. Сучасныя рэаліі дазваляюць моладзі развівацца, рэалізоўвацца, упэўнена ісці да вызначанай мэты. Агульныя справы, праекты, мерапрыемствы робяць нас мацнейшымі, аб’ядноўваюць у адну вялікую згуртаваную сям’ю, – упэўнена Лада.

 

1. Выступленне старшыні раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Шчыгло М.А.
2. Выступленне Беаозоўскай В.М.
3. Выступленне старшага навуковага супрацоўніка Мінскага абласнога краязнаўчага музея Палтавец Н.У.
4. Вучні УА «Маладзечанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа імя І.У. Залуцкага»