«Схіляючы галовы, мы памятаем»… Дырэктар Занальнага дзяржархіва у г.Маладзечне прыняла ўдзел у раённым аўтапрабегу

Дырэктар установы «Занальны дзяржархіў у г.Маладзечне» І.З.Пудакевіч прыняла ўдзел у раённым аўтапрабегу «Схіляючы галовы, мы памятаем», прымеркаваным да Дня народнага адзінства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, партый, дэпутацкі корпус. Калона праехала па маршруце Маладзечна-Палачаны-Бярэзінскае, дзе ўдзельнікі наведалі месцы баявой славы. На кожным з іх адбыўся мітынг з прыцягненнем школьнікаў і моладзі. Загінуўшых воінаў ушанавалі хвілінай маўчання. Каля абеліскаў усклалі кветкі.

«Такія акцыі садзейнічаюць умацаванню адзінства грамадства, нагадваюць аб каштоўнасцях, якія аб’ядноўваюць людзей розных пакаленняў, фармуюць павагу да ветэранаў і іх подзвігу, а таксама спрыяюць выхаванню патрыятызму і адказнасці за будучыню сваёй краіны», — пракаментавала Іна Зянонаўна.

 

1,2. Удзельнікі аўтапрабегу.
3. Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» І.З. Пудакевіч
4,5. Падчас мітынгу
6. Завяршэнне аўтапрабегу ў п. Бярэзінскае на вул. 17 Верасня