Сумесны сход працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС
17 верасня 2024 г. у канферэнц-зале НГА Беларусі адбыўся сумесны сход працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечанае дзяржаўнаму святу – Дню народнага адзінства. У гэты дзень наша краіна адзначае лёсавызначальную падзею ў сваёй гісторыі – 85-ю гадавіну ўз’яднання беларускага народа.
У 1921 годзе, па выніках савецка-польскай вайны 1919-1921 гг., беларускую зямлю перасекла дзяржаўная мяжа, якая падзяляла беларусаў на працягу наступных 18 гадоў. У 1939 годзе народ Беларусі зноў стаў адзіны і атрымаў магчымасць будаваць агульную будучыню.
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і дырэктар БелНДІДАС Андрэй Рыбакоў павіншавалі калег з гадавінай гэтай знамянальнай падзеі.
А.Рыбакоў прадставіў даклад, у якім распавёў пра гісторыю Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы і яе ўз’яднанне з савецкай Беларуссю.
Падчас сходу работнікам НГА Беларусі і БелНДІДАС быў паказаны дакументальны фільм «Уз’яднанне», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Фільм складаецца з фрагментаў кінахронікі, якая асвятляе паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і аднаўленне савецкай улады на яе тэрыторыі.
1. Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калег з Днём народнага адзінства |
2. Дырэктар БелНДІДАС Андрэй Рыбакоў чытае лекцыю |
3. Працоўныя калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС |
4. Працоўныя калектывы НГА Беларусі і БелНДІДАС |